Міхаіл Саакашвілі сустрэўся ў Крыме з Аляксандрам Лукашэнкам
38- 13.07.2010, 11:59
На сустрэчы былі абмеркаваныя двухбаковыя палітычныя і эканамічныя адносіны.
Саакашвілі і Лукашэнка з задавальненнем адзначылі паглыбленне адносін на ўзроўні грамадскіх груп, асабліва на ўзроўні моладзі і паміж бізнэс групамі.
Пры гэтым. як перадае «Грузія Online», яны выказалі надзею, што ў бягучым годзе ў Грузію прыбудзе шмат турыстаў з Беларусі.
Раней прэзідэнт Грузіі сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.
У Тбілісі ўжо былі зробленыя камэнтары з нагоды гэтых сустрэч. Тут лічаць, што пасля прарыву ў дыпламатычных адносінах з Захадам, гэта пачатак новага этапу ў адносінах з краінамі СНД, якія адчуваюць ціск з боку Расеі.