26 красавiка 2024, Пятніца, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музычны фестываль Be Free-2010 не адбудзецца (Абноўлена)

7

Мэрыя ўкраінскага Чарнігава не дазволіла правядзенне чацвёртага міжнароднага музычнага фестывалю Be Free-2010.

Як паведаміў БелаПАН адзін з арганізатараў фэсту, кіраўнік праекта «Беларуская музычная альтэрнатыва» Віталь Супрановіч, фестываль планавалася правесці ў Чарнігаве 21-23 жніўня.

Be Free праводзіцца з 2007 года ў розных гарадах Украіны - Луцку, Львове, Чарнігаве. Удзел у ім штогод прымалі каля 20 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы. На фестываль гэтага года планавалі паехаць беларускія гурты «Крама», «Нейра Дзюбель», IQ: 48 і інш

Як адзначыў Супрановіч, пасля правядзення Be Free-2009 арганізатары не атрымалі ніякіх крытычных заўваг ад чарнігаўскія уладаў і заручыліся папярэдніх згодай на правядзенне фестывалю ў гэтым годзе.

Аднак запланаванае на 7 чэрвеня пасяджэнне аргкамітэта фестывалю з удзелам чарнігаўскіх уладаў было адмененае без тлумачэння прычынаў. Арганізатары фестывалю каля месяца спрабуюць атрымаць афіцыйны адказ на заяўку па правядзенні фестывалю. Як паведаміў Супрановіч, вусна чарнігаўскаму партнёру фестывалю было заяўлена, што мерапрыемства не дазволяць.

«З нефармальных крыніц мы даведаліся, што чарнігаўскія ўлады знаходзяцца ў кантакце з афіцыйнай беларускім бокам, якая настойліва раіць не дазваляць фестываль, - сказаў Супрановіч. - Такое стаўленьне да свабоднай, адкрытай для ўсіх груп насельніцтва культурнай акцыі, нацэленай на паляпшэньне кантактаў паміж Беларуссю і Украінай, здзіўляе і выклікае абурэнне».

У гэтай сітуацыі аргкамітэт вымушаны заявіць, што 21-22 жніўня фестываль не адбудзецца. У залежнасці ад таго, ці ўдасца забяспечыць іншае месца і належны ўзровень яго правядзення, ён будзе адкладзены ці перанесены на лета 2011 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках