24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты моладзі ў Менску (Абноўлена, фота, відэа)

65
Арышты моладзі ў Менску (Абноўлена, фота, відэа)

Сімвалічны «бой падушкамі» у дзень 600-годдзя Грунвальдскай бітвы ў Менску скончыўся масавымі арыштамі.

Як паведамілі сайту charter97.org відавочцы, ужо ў 18.00 каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе толькі праз гадзіну павінна была прайсці акцыя, стаялі тры аўтобусы з супрацоўнікамі АМАПа. Вакол бібліятэкі дзяжурылі вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі і амапаўцаў у цывільным.

Былі затрыманыя дзесяткі чалавек. Як толькі побач з бібліятэкай з'яўляліся маладыя людзі з падушкамі, да іх адразу ж падыходзілі амапаўцы і вялі ў аўтобус. У многіх мінакоў абшукваюць заплечнікі.

Арышты адбываліся і ў метро. Там дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі. На вачах журналістаў з метро вывелі каля 10 чалавек з падушкамі і таксама пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус.

Для затрыманых не хапіла трох аўтобусаў. Частку людзей амапаўцы адвялі да вадасховішча і там загадалі разысціся. Затым да бібліятэкі вярнуўся адзін з аўтобусаў, які адвёз частку удзельнікаў акцыі ў адзін з РУУС Менска.

Да бібліятэкі сталі прыязджаць бацькі маладых людзей, патрабавалі, каб іх вызвалілі, размаўлялі са сваімі дзецьмі праз шкло.

АМАП дзяжурыў ля Нацыянальнай бібліятэкі на працягу некалькіх гадзін. Усяго былі затрыманыя 70 чалавек.

«Я гэтага не чакаў, гэта поўны ідыятызм. Да гэтага моманту людзі, якія ўсё гэта робяць, былі узроўню станцыянару псіханеўралагічнага дыспансэра, але зараз іх трэба змясціць у пакой з войлачнымі сценамі», - пракаментаваў тое, што адбываецца адзін з арганізатараў акцыі Андрэй Кім.

Самога Андрэя Кіма пазней таксама затрымалі. Калі радавыя ўдзельнікі акцыі былі праз некалькі гадзін вызваленыя, то моладзевага лідэра маюць намер прыцягнуць да адказнасці як арганізатара. Ноч Кім правёў у Першамайскім РУУС Менска і сёння яго будуць судзіць.

Нагадаем, што Менгарвыканкам адмовіў зарэгістраванаму МГА «Гісторыка» ў правядзенні мерапрыемства, прымеркаванага да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Ад сталічных уладаў прыйшоў стэрэатыпны адказ: «У сувязі з тым, што заява МГА «Гісторыка» аб правядзенні масавага мерапрыемства не адпавядае патрабаванням часткі 5 арт. 5 Закона «Аб масавых мерапрыемствах», Менгарвыканкам не дазваляе правядзенне мерапрыемства на пляцоўцы побач з будынкам Нацыянальнай бібліятэкі».

Першая акцыя «Бой падушкамі», прымеркаваная 599-годдзю Грунвальдскай бітвы, прайшла ў Менску без дазволу ўладаў 15 ліпеня 2009 года. Праз два месяцы, 8 верасня 2009 года, у гонар 495-годдзя Аршанскай бітвы адбылася другая ў гісторыі беларускага подушкавага руху санкцыянаваная акцыя. У другой бітве паўдзельнічалі каля 400 чалавек.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках