2 траўня 2024, Чацвер, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя палічыла небяспечным святкаванне гадавіны Грунвальдскай бітвы (Фота)

18

15 ліпеня ў менскім скверы Янкі Купалы, на пляцоўцы перад фантанам, адбыўся перфоманс, прысвечаны 599-й гадавіне Грунвальдскай бітвы.

Больш за дзве сотні маладых людзей прынеслі ў цэнтр Менска падушкі розных памераў, спальнікі, а таксама паветраныя шарыкі. Гэта і былі сродкі імправізаванага бою. Арганізатары перфомансу папярэдзілі, што біць можна толькі падушкамі і толькі не па галаве, паведамляе «Радыё Свабода».

За мерапрыемствам назіралі мінакі, а таксама супрацоўнікі міліцыі. Мерапрыемства не было санкцыянаванае ўладамі. Аднак імправізацыя Грунвальдскай бітвы прайшла весела і без ахвяр пад выкрыкі «Беларусь!»

Усе прысутныя падзяліліся на дзве каманды - тэўтонцаў і ліцвінаў. Перамаглі, вядома жа, ліцвіны.

Аднак замест чатырох раўндаў правялі толькі два. Таму што супрацоўнікі міліцыі, якія назіралі за імпрэзай і здымалі відэа на тэлефон, папярэдзілі аднаго з арганізатараў – моладзевага лідэра і былога палітвязня Андрэя Кіма, -- каб усе разыходзіліся, інакш сюды прыедзе міліцыя.

Удзельнікам бітвы раздалі тэматычна паштоўкі. На іх было напісана «Пуховая бітва: перекуем мячы ў падушкі!».

Фота «Еўрарадыё»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках