29 кастрычнiка 2026, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама рэзка раскрытыкаваў Трампа за Украіну

6
Абама рэзка раскрытыкаваў Трампа за Украіну
Барак Абама

Экс-прэзідэнт ЗША заявіў аб «здрадзе».

Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама публічна раскрытыкаваў палітыку цяперашняга кіраўніка Белага дома Дональда Трампа адносна Украіны і Ірана. Пра гэта ён заявіў на перадвыбарчым мітынгу United for Georgia, паведамляе Clash Report.

Абама, у прыватнасці, абвінаваціў Белы дом у рабалепстве перад расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, а адміністрацыю Трампа — у несур’ёзным стаўленні да вайны.

«І пакуль мы адштурхоўваем ключавых саюзнікаў, такіх як Канада, Белы дом становіцца на калені перад Пуціным і здраджвае ўкраінцам, якія змагаюцца за сваю свабоду і дэмакратыю», — заявіў экс-прэзідэнт ЗША.

Адзначым, за тыдзень да прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША дэмакраты апярэджваюць рэспубліканцаў на дзевяць працэнтных пунктаў сярод выбаршчыкаў, якія з найбольшай верагоднасцю прыйдуць на ўчасткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲