5 траўня 2024, Нядзеля, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатара «Школы маладога журналіста» пераследуе пракуратура

1

Афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры атрымаў арганізатар слонімскай «Школы маладога журналіста», грамадскі актывіст Алесь Масюк.

У дакуменце адзначана, што заняткі з моладдзю праводзіліся «незаконна» і ў неадпавядаючым памяшканні, паведамляе «Еўрарадыё».

Разабрацца са «Школай маладога журналіста» пракуратуру папрасіў мясцовы аддзел адукацыі. Чыноўнікі і мясцовыя «сілавікі» лічаць, што на занятках юнакі і дзяўчыны могуць патрапіць пад «апазіцыйную прапаганду».

Нагадаем, што слонімская «Школа маладога журналіста» ужо перажывала складанасці ў красавіку гэтага года. Так, 22 красавіка супрацоўнік аддзела па выхаваўчай і сацыяльнай працы ўпраўлення адукацыі Слоніма Максім Маслаў наведаў заняткі «школы».

Максім Маслаў растлумачыў, што прычынай для «праверкі» стаў той факт, што ў апошні час у Слоніме актыўна распаўсюджваецца нелегальная літаратура – улёткі. Таму на чарговым паседжанні Слонімскага райвыканкама паўстала пытанне: чым займаюцца навучэнцы школы маладога журналіста і ці не маюць яны стаўлення да выдання забароненых матэрыялаў?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках