У аўтобусе з Польшчы ў Беларусь везлі незвычайныя цукеркі
2- 29.10.2026, 17:20
- 2,678
На мяжы з імі ўзніклі праблемы.
Беларускія мытнікі выявілі ў салоне рэйсавага аўтобуса «Беласток — Варшава — Гродна» салодкасці, якія выклікалі ў іх падазрэнні. Высветлілася, што ў складзе вырабаў ёсць небяспечнае рэчыва. Пра вынікі праверкі цукерак паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
Па ўпакоўцы, фота якой паказаў камітэт, відаць, што салодкасці былі пазначаныя значком, які папярэджвае пра ўтрыманне канабісу, тое ж вынікае з надпісу на адваротным баку.
Судовыя эксперты ўстанавілі, што вырабы ўтрымліваюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — тэтрагідраканабінол. У Беларусі яно і ўсе яго структурныя ізамеры ўключаныя ў Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю. Рэчыва з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам, які не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах.
Цяпер Бераставіцкі РАУС праводзіць праверку па факце ўвозу цукерак.