29 кастрычнiка 2026, Чацвер, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску ў небе заўважылі загадкавае ззянне

2
У Мінску ў небе заўважылі загадкавае ззянне

Ілюзія, анамалія, НЛА?

Мінчане, што выйшлі на прагулку 28 кастрычніка, маглі заўважыць у небе незвычайнае ззянне. Беларусы ў розных частках горада назіралі як адзінкавыя, так і парныя слупы святла. Паводле сведкаў, такія крыніцы святла «то з’яўляліся, то знікалі».

У Threads кінуліся здагадвацца, што ж гэта было — анамалія, ілюзія ці наогул касмічны карабель? Такія здагадкі гучаць цікава, але рэальнасць значна больш празаічная, адзначае «Онлайнер».

Святловыя слупы, што ўзніклі ў паветры, — гэта атмасферная аптычная з’ява. Яна ўзнікае з-за таго, што святло ад ліхтароў, пражэктараў або іншых яркіх крыніц адлюстроўваецца ад граняў драбнюткіх плоскіх крышталікаў лёду, якія знаходзяцца ў паветры.

У выніку назіральніку здаецца, што ад крыніцы святла ўверх або ўніз цягнецца вертыкальны святлавы слуп. Такія слупы могуць быць жоўтымі, аранжавымі, белымі або чырванаватымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲