Менчук спрабаваў учыніць самаспаленне ў гарадскім скверы
16- 26.07.2010, 10:41
Менчук, які абліў сябе бензінам і падпаліў у скверы на вуліцы Вясёлкавай ў Менску, дастаўлены ў бальніцу.
Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак старэйшы памочнік пракурора Менску Сяргей Балашоў.
«У скверы на вуліцы Вясёлкавай у Менску мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў. З апёкамі 70% цела ён дастаўлены ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі», паведаміў Балашоў.
Як адзначыў суразмоўца агенцтва, гэта не адзіны выпадак суіцыдальных паводзінаў менчукоў за мінулыя выходныя.
У Маскоўскім раёне сталіцы мужчына 1976 года нараджэння, які здымаў кватэру і пражываў у ёй адзін, нанёс сабе не менш за 12 нажавых раненняў, а потым выкінуўся з акна, распавёў Балаш.
Акрамя гэтага, з другога паверху 9-й клінічнай бальніцы Менску ноччу выкінуўся мужчына 1967 года нараджэння і ад атрыманых траўмаў памёр, паведаміў суразмоўца агенцтва.
Пракуратура па дадзеных фактах праводзіць праверкі, удакладніў ён.