Ідэолагі забаранілі бардаўскі канцэрт да юбілею Геніюш
9- 26.07.2010, 15:53
Бардаўскі канцэрт да 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш у Мосары спрабавалі забараніць мясцовыя ўлады.
Ксёндз Уладзімір Шымуковіч даў згоду на правядзенне выставы і канцэрту ў мясцовым касцёле, але за некалькі хвілін да пачатку сказаў, што мерапрыемства не адбудзецца.
Па неафіцыйнай інфармацыі «Еўрарадыё», забараніў мерапрыемства галоўны Глыбоцкі ідэолаг Міхаіл Чарапоўскі. Менавіта ён сустракаўся перад канцэртам з ксяндзом, кажа арганізатар выставы Ада Райчонак.
«Тры месяцы таму дамовіліся з ксяндзом правесці канцэрт і выставу «Беларускія святыні ў творчасці мастакоў». Там былі толькі касцёлы і цэрквы. У нас быў пленэр, і я прывезла працы, каб іх ўбачылі людзі», - паведаміла Райчонак.
Канцэрт усё ж адбыўся - побач з лясным возерам недалёка ад Мосары, а экспанаты выставы арганізатары нават не даставалі з машыны.
Ля возера выступілі Дзмітрый Бартосік, Таццяна Беланогая, Андрэй Жбанаў, Марыя Новікава і іншыя барды.