4 траўня 2024, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі вечарыну памяці Ларысы Геніюш

9

Вечарына, прысвечаная легендарнай беларускай паэтцы, павінна была адбыцца 9 лютага ў Менску ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Як паведамляе «Радыё Свабода», супрацоўнікі музея, пісьменьнікі, грамадскія актывісты хацелі ўшанаваць памяць легендарнай паэткі, вязня сталінскіх лагераў, якой сёлета 9 жніўня споўнілася б 100 гадоў. У сувязі з этай датай шэраг нацыянальных арганізацый абвясцілі ўвесь 2010 год годам Ларысы Геніюш.

Пра забарону вечарыны стала вядома з неафіцыйных крыніц. Але дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Таццяна Шаляговіч кажа, што насамрэч імпрэза не забароненая, а адкладзеная на нейкі час.

«Яна не адмяняецца. Яна адкладаецца. Зараз проста ў музеі ўсе захварэлі. Сёння не прыйшлі на працу тры чалавекі, яшчэ трое сядзяць — «шморгаюць» насамі. Мусіць, зараз пайшла зноў хваля інфекцыі. Перажывем, а там зноў наладзім. Я так вось проста сёння з раніцы і вырашыла, што давайце адкладаць крышку далей», -- заявіла Таццяна Шаляговіч.

Канкрэтнай новай даты вечарыны Шаляговіч не назвала: «У нас жа час ёсць да жніўня».

На запланаваную на 9 лютага вечарыну былі запрошаныя многія пісьменьнікі і грамадскія дзеячы, якія асабіста былі знаёмыя з Ларысай Геніюш. У іх ліку — і вядомы паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Алесь Разанаў. Навіну пра адмену імпрэзы ў гонар Ларысы Геніюш Разанаў пракамэнтаваў так: «Калі не трэба Геніюш — тады і геніяў не трэба. Падразайце вярхі, падразайце розумы, падразайце таленты».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках