Рэжымы Беларусі, Сірыі і Венесуэлы маюць намер разважаць на траіх
39- 26.07.2010, 16:47
Краіны-ізгоі Беларусь, Сірыя і Венесуэла хочуць сфармаваць праекты для трохбаковага супрацоўніцтва.
Пра гэта паведаміў журналістам у панядзелак у Менску Аляксандр Лукашэнка пасля перамоваў з сірыйскім лідэрам Башарам Асадам, перадае «Інтэрфакс» .
«Ёсць і новыя прапановы: падчас майго і вашага візіту ў Венесуэлу Уга Чавес прапанаваў знайсці агульныя трохбаковыя праекты паміж Венесуэлай, Беларуссю і Сірыяй», - сказаў Лукашэнка.
Па словах беларускага дыктатара, «міністэрствы замежных спраў краін зараз арганізоўваюць гэтую працу і ў бліжэйшы час тры прэзідэнта сустрэнуцца ў Дамаску і зацвердзяць гэтыя праекты трохбаковага супрацоўніцтва».
Лукашэнка дадаў, што «аналагічна добрыя адносіны склаліся ў Беларусі з Катарам, і ў Сірыі з Катарам». Таму, падкрэсліў беларускі кіраўнік, «мы аналагічна паспрабуем выйсці на цікавыя для трох бакоў праекты і ажыццявіць іх у бліжэйшы час».