13 траўня 2024, панядзелак, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран і Сірыя атрымаюць расейскія ракеты праз Беларусь?

1

Крызіс у стасунках паміж ЗША і РФ, выкліканы рашэннем амерыканскай адміністрацыі аб разгортванні сістэм проціракетнай абароны ў Чэхіі і Польшчы, можа адбіцца на бяспецы дзяржавы Ізраіль.

Расея, у адказ на дзеянні амерыканцаў, прыняла нядаўна рашэнне аб пастаўцы ў Беларусь ракетных комплексаў "Іскандэр". Комплексы, пастаўленыя ў Беларусь, будуць мець паніжаную далёкасць дзеяння ў 280 км, і такім чынам, не будуць падпадаць пад дзеянне дамовы аб абмежаванні ядзерных узбраенняў сярэдняй далёкасці, якая распаўсюджваецца на зброю з далёкасцю дзеяння больш як 300 км. І не будуць аб'ектам міжнароднай інспекцыі, паведамляе MIGnews.com.

Вайсковыя эксперты, аднак, адзначаюць, што ракетныя комплексы "Іскандэр" могуць быць з лёгкасцю мадэрнізаваныя. Тры гады таму тагачасны прэм'ер Ізраіля Арыэль Шарон сарваў пастаўку гэтых комплексаў Сірыі, персанальна папрасіўшы прэзідэнта Пуціна адмовіцца ад пагаднення.

Паводле звестак заходніх экспертаў, старт ракеты "Іскандэр" фактычна немагчыма прадухіліць з прычыны яе мабільнасці і ўдасканаленай сістэмы нацэльвання. З'яўленне такой зброі на Блізкім Усходзе можа кардынальна змяніць тут баланс сілаў.

Карэспандэнт расейскай газеты "Коммерсант" Іван Сафронаў, які атрымаў інфармацыю пра пастаўку ракетных комплексаў Сірыі абыходным шляхам, праз Беларусь, загінуў пры нявысветленых акалічнасцях у сакавіку гэтага года.

Вядома, што беларускія эксперты дапамагалі Ірану ў праекце стварэння балістычных ракет "Шахаб 3" і "Шахаб 4".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках