28 снежня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр эканомікі: Недахоп крэдытаў перашкаджае росту ВУП

24

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў лічыць недастатковымі тэмпы росту крэдытавання эканомікі.

Чыноўнік заяўляе, што банкаўская сістэма перашкаджае выкананню прагноза па росце эканомікі. З іншага боку, ён сцвярджае, што аб'ём крэдытавання павялічваецца з-за росту знешняй дэбетарскай запазычанасці, перадае «Інтэрфакс».

«Па меркаванні міністэрства эканомікі сітуацыя, якая склалася ў банкаўскай сферы перашкаджае выкананню прагноза на гэты год і патрабуе прыняцця мер па павелічэнні крэдытавання рэальнага сектара, у першую чаргу, для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў», - сказаў Мікалай Снапкоў, выступаючы з аналізам вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў I паўгоддзі ў аўторак на пасяджэнні Савета міністраў.

Па ягоных дадзеных, у I паўгоддзі 2010 года прырост банкаўскіх патрабаванняў да эканомікі склаў 12,6% пры закладзеным у асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі росце на 36-40% па выніках года.

Недахоп доўгатэрміновага крэдытавання М. Снапкоў таксама лічыць адной з прычынаў недавыканання планавых тэмпаў росту інвестыцый у асноўны капітал. «У I паўгоддзі прырост інвестыцый павінен быў скласці 15%, фактычна - 4%», - сказаў міністр у гэтай сувязі.

Між тым, ён канстатаваў, што з-за росту знешняй дэбетарскай запазычанасці беларускія прадпрыемствы вымушаныя прыцягваць банкаўскія крэдыты на падтрымку абаротных сродкаў на шкоду рэалізацыі інвестпраектаў. Так, па ягоных дадзеных, пратэрмінаваная знешняя дэбетарская запазычанасць з пачатку года вырасла ў 1,3 разы да Br1, 55 трлн ($ 518.000.000). «Гэтая сума супастаўная з пратэрмінаваным доўгам па крэдытах і пазыках, рост якой за паўгоддзе склаў 17,5%», - адзначыў міністр. Такім чынам, «выгады ад экспарту (з Беларусі - ІФ) і разгрузкі складоў атрымліваюць не беларускія прадпрыемствы, а іх гандлёвыя партнёры. Такая сітуацыя адмоўна адбіваецца на фінансавым становішчы арганізацый, якія адчуваюць недахоп абаротных сродкаў і вымушаныя прыцягваць банкаўскія крэдыты на шкоду рэалізацыі інвестыцыйных праграм», - сказаў М. Снапкоў. «У бягучым годзе крэдытаванне, у асноўным, ішло на спажыванне, без зачыну на ўзнаўленне», - дадаў міністр.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках