Каля Смаргоні згарэла расейская фура (Фота)
1- 10.08.2010, 17:38
Па словах сведкаў, полымя ўспыхнула ў раёне паліўнага бака, які праз некалькі хвілінаў выбухнуў.
Кіроўца, на шчасце, паспеў спыніць машыну, якая палала, а потым з яе выскачыў. Надзвычайнае здарэнне адбылося на трасе непадалёк ад Смаргоні, паведамляе «Наша Ніва».
Нарад МНС прыехаў хутка, але агонь атрымалася патушыць толькі з другой спробы, калі была пададзеная пена.
Фура была з расейскімі нумарамі. Пасля здарэння рух на трасе аднавіўся толькі праз хвілін 40.