20 траўня 2024, панядзелак, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска выбухнуў мікрааўтобус (Фота)

15

24 жніўня на вуліцы Карла Маркса насупраць філфака БДУ загарэўся мікрааўтобус маркі «Мэрсэдэс».

Як паведамляе «Еўрарадыё», прычына ўзгарання пакуль невядомая

Аўтобус гарэў удзень, пасля 15.00, на стаянцы насупраць філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Побач стаялі машыны, але пажарнікі прыехалі хутка і паспелі патушыць полымя да таго, як яно перакінулася на найбліжэйшыя аўто. Сам мікрааўтобус амаль цалкам згарэў.

Варта адзначыць, што ў гэты час на вуліцы Карла Маркса шмат мінакоў - цудам ніхто не пацярпеў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках