14 снежня 2025, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна беларуская траса стане платнай

5

Трасу М6 Менск – Гародня плануюць зрабіць платнай для грузавых аўтамабіляў масай больш за 12 тон.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента Міністэрства транспарта і камунікацыяў РБ «Белаўтадар» Аляксандр Галаўнёў, паведамляе «Вячэрні Гродна».

Паводле яго словаў, гэта дапаможа вырашыць праблему з фінансаваннем дарог. Больш за тое, рэспубліканская дарога М6 лічыцца маршрутам еўрапейскага значэння. Плату, як мяркуюць, увядуць пасля поўнай рэканструкцыі магістралі.

Сёння ў Беларусі ўжо ёсць адна платная магістраль – траса Берасце (Казловічы) – Менск – мяжа Расейскай Федэрацыі (Рэдзькі). У сярэднім праезд па дарозе праз чатыры прапускныя пункты каштуе каля 60 даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках