14 снежня 2025, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ротны коннай паліцыі адмаўляе віну і заяўляе пра «падставу»

14
Ротны коннай паліцыі адмаўляе віну і заяўляе пра «падставу»

Консул Літвы ў Гародні Рымантас Латакас увечары 18 жніўня сустрэўся з затрыманым у Беларусі Лайманасам Банкаўскасам.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў МЗС Літвы. Па звестках BNS, атрыманых з дыпламатычных крыніцаў, ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце адмаўляў прад'яўленыя яму абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў, паведамляе ru.DELFI.lt.

«Мы будзем уважліва сачыць за працэсам, будзем дамагацца забеспячэння правоў затрыманага, мы гатовыя падаць усялякую консульскую дапамогу», – сказаў BNS прэс-сакратар МЗСа Раландас Качынскас, аднак ён не стаў падрабязней распавядаць пра сустрэчу Латакаса з Банкаўскасам.

Па словах Качынскаса, з улікам асаблівасцяў службы затрыманага, дыпламаты просяць стварыць для яго адпаведныя ўмовы ў месцы ўтрымання пад вартай.

Консул Літвы ў Гародні Рымантас Латакас у эфіры тэлеперадачы ЛТВ «Панарама» сказаў, што Банкаўскас лічыць сябе невінаватым.

«Чалавек лічыць сябе невінаватым. На яго думку, наркотыкі ці што там было, яму падсунулі, быў такі пакуначак, паводле яго словаў. Чалавек цвёрда стаіць на сваім, лічыць, што яго падставілі», – сказаў дыпламат.

Праз Латакаса Банкаўскас перадаў ліст родным.

Расейскае агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што ў затрыманага ў панядзелак пасля абеду літоўскага паліцыянта беларускія памежнікі знайшлі 45,5 грамаў амфетаміну.

Па словах прадстаўніка Ашмянскай мытні Уладзіміра Данілевіча, мужчына спрабаваў увезці наркотыкі ў Беларусь. (Раней паведамлялася, што паліцыянт быў затрыманы пры выездзе з Беларусі).

Паводле папярэдніх дадзеных, Банкаўскасу прад'яўленыя падазрэнні па 228 артыкуле КК Беларусі – кантрабанда наркотыкаў. За гэта яму, калі ён дзейнічаў адзін, пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках