1 лiстапада 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхась Башура застаецца пад вартай, але дзе – невядома

1

19 жніўня суд Савецкага раёна Менска адмовіў у задавальненні скаргі адваката аб змене меры ўтрымання Міхасю Башуры.

Так што актывіст, затрыманы 6 жніўня, застаецца пад вартай. Але дзе менавіта – ці то ў СІЗА Менска, ці то ўжо ў Жодзіна – адвакату невядома, паведамляе «Беларускі партызан».

Разгляд скаргі Тамары Сідарэнкі ў судзе Савецкага раёна Менска пачаўся яшчэ 17 жніўня, але рашэнне абвешчанае толькі сёння. Суд адмовіў у задавальненні скаргі аб змене меры стрымання Міхасю Башуры. На працягу сутак адвакат мае намер абскардзіць гэтае рашэнне ў гарадскім судзе Менска.

Міхась Башура затрыманы 6 жніўня па «непасрэдна ўзніклым падазренні» і затрыманы на трое сутак. 9 жніўня тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да дзесяці сутак. 16 жніўня Міхасю Башуры прад'явілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткамі 1 і 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса - падробка, выраб, выкарыстанне ці збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў. Два гады таму, выступаючы даручальнікам жонкі, якая брала крэдыт, М.Башура нібыта падаў даведку аб зарплаце, у якой завышаныя даходы.

Сам М.Башура лічыць сябе невінаватым.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках