9 траўня 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхася Башуру пакінулі ў турме на 10 сутак

3

Актывісту грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Міхасю Башуры тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да 10 сутак.

Пра гэта паведаміла БелаПАН адвакат Тамара Сідарэнка.

Нагадаем, увечары 6 жніўня яго затрымалі яго па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Нібыта пару гадоў таму для атрымання крэдыту Башура падаў даведку аб даходах, сума ў якой была завышаная.

Да 22.00 грамадскага актывіста вазілі на следчыя дзеянні, да трох гадзінаў дапытвалі без прысутнасці адваката. Адваката да Башуры дапусцілі толькі раніцай 7 жніўня. Тады ж, пасля допыту, ён быў затрыманы на трое сутак.

Па словах Сідарэнкі, увечары 9 жніўня Башуру дапыталі ва УУС Савецкага раёна Менска. «Высветлілася, што яму інкрымінуюць частку 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса Беларусі (падробка, выраб, выкарыстанне ці збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў, здзейсненыя паўторна ці групай асобаў паводле папярэдняй змовы). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў, таму Башуру пакінулі пад вартай», — паведаміла адвакат.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках