Кот з Барысава стаў зоркай сацсетак
12- 8.05.2026, 15:35
- 2,058
Відэа з яго «ратаваннем» набрала амаль 6 млн праглядаў у TikTok.
Кот Цігріс узабраўся на высокае дрэва на скрыжаванні вуліц Горкага і Чапаева і некалькі гадзін адмаўляўся спускацца ўніз. Гаспадыня Анастасія спачатку спрабавала выманіць яго валяр'янкай, потым палезла за ім сама. У выніку выратавальнікі здымалі ўжо яе.
Пазней выклікалі аўтавышку, вакол сабраўся натоўп з тэлефонамі, мужчыны нават расцягнулі куртку для магчымага скоку.
Але калі ўсё было гатова да маштабнай выратавальнай аперацыі, Цігріс проста спакойна злез сам і ўцёк.
Праз некаторы час ката знайшлі на суседняй вуліцы — цэлага і непашкоджанага.