Швецыя перадала Украіне тэхніку для вайсковых аэрадромаў
- 8.05.2026, 16:02
На чарзе — кантракт на пастаўку самалётаў Gripen.
Швецыя перадала Украіне спецыялізаваную тэхніку для абслугоўвання вайсковых аэрадромаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Украіны.
У ведамстве адзначылі, што якаснае абслугоўванне ўзлётна-пасадачных палос непасрэдна ўплывае на бяспеку палётаў і выкананне баявых задач.
Па даных Мінабароны, новая тэхніка дазволіць хутка і якасна абслугоўваць узлётныя паласы.
Таксама яна дапаможа падтрымліваць аэрадромы ў гатоўнасці кругласутачна і пры любых надворных умовах.
У міністэрстве падкрэслілі, што гэта павінна забяспечыць бяспечныя ўзлёты і пасадкі, а таксама бесперабойную працу баявой авіяцыі.
У Мінабароны нагадалі, што Украіна і Швецыя рыхтуюцца да заключэння кантрактаў на пастаўку самалётаў Gripen.
Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас сустрэчы міністра абароны Украіны Міхаіла Фёдарава з міністрам абароны Швецыі Полам Ёнсанам.
Раней паведамлялася, што Швецыя таксама рыхтуе пакет дапамогі са сродкамі СПА, радарамі Saab, сістэмамі РЭБ і дронамі.