20 траўня 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхасю Башуру яшчэ не прад'явілі абвінавачванне

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Башура, затрыманы па падазрэнні ў падробцы дакументаў, будзе зноў дапытаны 9 жніўня ў 16.00.

Чакаецца, што пасля гэтага яго выпусцяць на свабоду без прад'яўлення абвінавачвання.

Пра гэта «Салідарнасці» паведаміла адвакатка Міхася Башуры Тамара Сідарэнка.

– Я мела сёння размову са следчым, і ён сказаў, што на 16.00 прызначаны дадатковы допыт Міхася Башуры. Пра прад'яўленне абвінавачвання гаворкі не ішло (пра гэта мне павінны былі абавязкова давесці да ведама), таму ўжо пасля допыту ён, верагодна, выйдзе на волю, – распавяла Тамара Сідарэнка.

Як паведамляла БелаПАН, увечары 6 жніўня на пляцоўцы каля арандаванай кватэры Міхася Башуру затрымалі і даставілі ва УУС Савецкага раёна Менска людзі ў цывільным. Яму заявілі, што яго затрымліваюць па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства: нібыта пару гадоў таму для атрымання крэдыту Міхась Башура падаў даведку аб даходах, сума ў якой была завышанай.

Актывісту інкрымінавалі злачынства, прадугледжанае артыкулам 380 Крымінальнага кодэкса Беларусі (падробка, выраб, выкарыстанне ці збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).

Існуе таксама верагоднасць, што 9 жніўня тэрмін затрымання Міхася Башуры можа быць падоўжаны да 10 сутак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках