13 траўня 2024, панядзелак, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе аб крушэнні самалёта Качыньскага могуць з'явіцца фігуранты

13

Расейскі бок перадаў Варшаве 11 тамоў са справай аб крушэнні самалёта прэзідэнта Польшчы.

Галоўная ваенная пракуратура Польшчы не выключае, што ў крымінальнай справе па расследаванні катастрофы самалёта прэзідэнта Леха Качыньскага, які разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка, могуць з'явіцца падазраваныя.

«Наша галоўная мэта - дакапацца да ісціны. Пры гэтым я не выключаю, што ў крымінальнай справе могуць з'явіцца фігуранты», - заявіў галоўны ваенны пракурор Польшчы Кшыштаф Парульскі ў Маскве, перадае РИА «Новости».

Расейскі бок перадаў Варшаве ў чацвер 11 тамоў са справай аб крушэнні самалёта Качыньскага.

Паводле словаў Парульскага, у перададзеных дакументах змяшчаюцца сур'ёзныя доказы.

«Мы ім цалкам давяраем», - сказаў польскі пракурор.

Самалёт польскага прэзідэнта Качыньскага разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка. Загінулі 96 чалавек - 88 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. Сярод тых, хто загінуў - прэзідэнт Польшчы, яго жонка і прадстаўнікі кіраўніцтва краіны. Яны накіроўваліся ў Катынь, каб прыняць удзел у жалобных мерапрыемствах. Самалёт садзіўся ва ўмовах моцнага туману і зачапіўся за дрэвы.

У канцы траўня Расея перадала польскаму боку копіі запісаў бартавых самапісцаў Ту-154.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках