30 красавiка 2024, aўторак, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздраў: З такімі заробкамі медыцына застанецца без кадраў

56

Міністэрства аховы здароўя зрабіла аналіз заробкаў маладых спецыялістаў, якія працуюць у галіне. Высветлілася, што працаваць прыбіральшчыкам сёння больш выгадна.

Як піша «Медыцынскі веснік», у Менску ў 2009 годзе сярэднямесячная зарплата пачаткоўца медыка склала 830,2 тысячы рублёў, а за 5 месяцаў 2010 года - 914,2 тысячы рублёў. Па краіне (выбарна па амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыях) - 846,2 тысячы рублёў і 915,9 тысячаў рублёў адпаведна. Адзначым, што гэта фактычна налічаны заробак. З улікам падаткаў на рукі медыкі атрымлівалі яшчэ менш, пішуць «Беларускія навіны».

У Менску прыбіральшчыкам можна ўладкавацца за тысяч 700-800. Пры гэтым праца на свежым паветры, ды і адказнасці менш, прама скажам.

Начальнік упраўлення планавання і эканомікі аховы здароўя Мінздрава Алена Ткачова адзначае: «У сувязі з навучаннем у клінічнай ардынатуры, праходжаннем курсаў павышэння кваліфікацыі, часовай непрацаздольнасцю і гэтак далей зарплата некаторых маладых спецыялістаў была вельмі нізкай».

Як паведамляе Белстат, у ліпені 2010 года рэальная налічаная зарплата (размеркаваная з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у параўнанні з чэрвенем павялічылася на 3,6%. Супрацоўнікі ўстаноў аховы здароўя ў ліпені атрымалі ў сярэднім па 1 200 000 рублёў, у тым ліку дактары – 1 698 900 рублёў, сярэдні медперсанал – 977 600 рублёў.

Для таго каб зарабіць больш, медыкам прыходзіцца браць на сябе павышаную нагрузку, працуючы ў сярэднім на 1,39 стаўкі.

Аднак не адным толькі жаданнем зарабіць дадатковую капейку тлумачацца добраахвотныя перагрузкі. Дактары проста вымушаныя закрываць дэфіцыт кадраў.

Алена Ткачова адзначае, што былі выяўленыя выпадкі парушэння заканадаўства працы, калі медыкі працавалі больш чым на паўтары стаўкі - «у сувязі з заменай часова адсутных працаўнікоў, неўкамплектаванасцю штатаў - як правіла, лекараў-анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў».

Такім чынам, праведзены аналіз паказвае, рэзюмуе Ткачова, што ўзровень зарплаты маладых спецыялістаў працягвае заставацца недастатковым.

Для павышэння зацікаўленасці ў выніках працы маладых спецыялістаў з вышэйшай медыцынскай (фармацэўтычным) адукацыяй Міністэрства аховы здароўя паўторна рэкамендуе павялічыць заробак за кошт сродкаў ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак, прэміраваць моладзь, у тым ліку за вытворчыя дасягненні ў рабоце, складанасць і напружанасць працы, а таксама аказваць матэрыяльную дапамогу.

Пакуль у сістэме Міністэрства аховы здароўя не хапае чатырох тысяч дактароў і пяці тысяч медсясцёр. Галоўная прычына недахопу медыцынскіх кадраў - іх цякучасць.

Штогод з арганізацый Міністэрства аховы здароўя звальняецца больш за тры тысячы чалавек. Столькі нават не набіраюць беларускія медыцынскія ВНУ. Акрамя таго, не дае вынікаў абавязковае размеркаванне выпускнікоў-бюджэтнікаў. Пасля абавязковага тэрміну адпрацоўкі звальняюцца каля 30% маладых спецыялістаў, большай частцы з якіх няма 40 гадоў.

Толькі добры заробак можа стаць надзейным сродкам замацавання кадраў. І тады ў паліклініках будзе менш чэргаў, ды і ўся медыцына стане больш даступнай.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках