24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19 гадоў таму незалежнасць Беларусі стала законам (Фота)

10

Сёння адзначаюцца 19-я ўгодкі юрыдычнага аднаўлення незалежнасці Беларусі.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закону.

Тым самым было абвешчана вяршэнства беларускіх Канстытуцыі і законаў над так званымі «саюзнымі», паведамляе «Радыё Свабода».

Галасаванне адбылося на сесіі, якая была склікана адразу пасля паражэння жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета прагаласавалі за незалежнасць Беларусі дэ-юрэ. Дэ-факта Беларусь набыла незалежнасць у снежні 1991 года, пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў, вынікам якіх стаў развал Савецкага Саюза.

У Беларусі 25 жніўня афіцыйна не адзначаецца, а, напрыклад, ва Украіне менавіта гэтая падзея (Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закону) адзначаецца як дзяржаўны Дзень Незалежнасці.

Пачатак нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету 12 склікання, на якой была абвешчаная незалежнасць Беларусі, 24 жніўня 1991 года (са сцягам - Валянцін Голубеў, Зянон Пазняк, Вольга Галубовіч).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках