11 траўня 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wikipedia адзначыла Дзень Незалежнасці Беларусі (Скрыншот)

7
Wikipedia адзначыла Дзень Незалежнасці Беларусі (Скрыншот)

27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, на галоўнай старонцы англамоўнай інтэрнэт-энцыклапедыі Wikipedia з'явіўся артыкул пра Беларусь.

Такім чынам папулярны інтэрнэт-праект адзначыў сапраўдны Дзень Незалежнасці Беларусі, паведамляе Electroname.com.

Энцыклапедыя паведамляе, што Беларусь - гэта ўсходнееўрапейская дзяржава, якая не мае выйсця да мора, сталіцай якой з'яўляецца Менск. Больш за 80% насельніцтва складаюць этнічныя беларусы.

Нагадаем, 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі. Пасля распаду Савецкага Саюза Беларусь абвясціла пра сваю незалежнасць 25 жніўня 1991 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках