14 снежня 2025, Нядзеля, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абітурыентаў могуць пазбавіць ільготаў

34

Старшыня «савета рэспублікі» Анатоль Рубінаў лічыць неабходным перагледзець сістэму залічэння ў ВНУ абітурыентаў-ільготнікаў.

«Ёсць праблема са студэнтамі-льготнікамі, трэба прааналізаваць і разабрацца, абгрунтавана або неабгрунтавана адбываецца залічэнне. Дзеці без бацькоў павінны падтрымлівацца дзяржавай, але гэта не азначае, што трэба паніжаць патрабаванні да іх ведаў», - заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду Анатоль Рубінаў, які таксама з'яўляецца старшынём Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзенні ўступных выпрабаванняў ва установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Ён таксама падкрэсліў, што «патрабуе аналізу і сітуацыі з ільготамі пры залічэнні абітурыентаў з сельскай і гарадской мясцовасці». Рубінаў адзначыў, што ў цяперашні час «на льготнікаў прыходзіцца да 40% бюджэтных месцаў у ВНУ. Пры гэтым старшыня «савета рэспублікі» дадаў, што «сістэму льготнага залічэння абітурыентаў у ВНУ, якая цяпер існуюе, трэба дбайна вывучыць».

У сувязі з гэтым ён прывёў прыклад, што ў адзін з менскіх ВНУ на спецыяльнасць «Бізнэс-адміністраванне», дзе прахадны бал быў 336, залічаны студэнт-ільготнік, які набраў крыху больш за 100 балаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках