29 верасня 2024, Нядзеля, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бандыты ў масках абрабавалі кавярню-бар у Менску

19

Невядомыя ў масках абрабавалі кавярню-бар у Цэнтральным раёне Менска, завалодаўшы Br32 мільёнамі.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак у ГУУС Менска.

«2 жніўня, у 3.38, на спецлінію «102» звярнуўся 21-гадовы ахоўнік кавярні-бара, размешчанай у Цэнтральным раёне горада, і заявіў, што ў 2.00 двое невядомых праз веранду патрапілі ў гэтую кавярню, звязалі яго скотчам, узламалі сейф і выкралі з яго звыш за Br32 млн выручкі», - паведамілі ў ГУУС.

«Зламыснікі ўзламалі сейф найпрасцейшай канструкцыі», - адзначылі ў ГУУС. Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС узбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.206 «Грабёж» Крымінальнага кодэкса Беларусі, праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па выяўленні асобаў, датычных да здзяйснення гэтага злачынства, адзначылі ў ГУУС.

«Нападнікі былі ў масках і камуфляжных касцюмах, дзейнічалі ў пальчатках. Якім спосабам яны патрапілі ў памяшканне і як дзейнічалі ўнутры яго, яшчэ патрэбна будзе выявіць следству», - адзначылі ў ГУУС.

Там падкрэслілі: «Магчыма, калі б у гэтай кавярні-бары была ўсталяваная сістэма відэаназірання, дык дзеянні злачынцаў не засталіся б па-за аб'ектывам камераў». У ГУУС адзначылі, што «гэтае злачынства павінна стаць чарговым сігналам для ўладальнікаў падобных забаўляльных установаў: да пытанняў бяспекі нельга ставіцца легкадумна. У справе захаванасці маёмасці грае важную ролю кожны элемент бяспекі, пачынаючы ад грунтоўнага інструктажу ахоўніка, сканчаючы абсталяваннем памяшкання сродкамі трывожнай сігналізацыі і сістэмай відэаназірання».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках