23 лiстапада 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку павіншавалі толькі расейскія камуністы і армянскі прэзідэнт?

20

На афіцыйным сайце расейскага прэзідэнта інфармацыі пра віншаванне Лукашэнкі з днём нараджэння няма.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння. Пра гэта карэспандэнту ІА REGNUM паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Арменіі Армэн Арзуманян, хоць на сайце прэзідэнта тэксту віншавання няма.

Нагадаем, што напярэдадні Лукашэнку споўнілася 56 гадоў. Першым яго павіншаваў лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў. Аднак інфармацыі пра віншаванне з боку прэзідэнта Расеі не паступала - на афіцыйным сайце расейскага прэзідэнта інфармацыі пра віншаванне Лукашэнкі з днём нараджэння няма.

Інфармацыю пра тое, хто павіншаваў Лукашэнку, немагчыма знайсці і на сайце кіраўніка Беларусі. Інфармацыі пра віншаванні няма таксама на сайтах прэзідэнтаў і іншых суседніх краін - Украіны і Польшчы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках