3 снежня 2024, aўторак, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскія банкі ў Беларусі падпалі пад санкцыі ЗША

Амерыка ўвяла аднабаковыя санкцыі ў дачыненні яшчэ да 21 іранскай кампаніі.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на Мінфін ЗША. У спісе — кампаніі, што працуюць у сферы фінансаў, страхавання, інвестыцыяў, здабычы карысных выкапняў і прамысловасці, якія кантралюе ўрад Ірана.

Міністэрства раіць усім амерыканскім грамадзянам і кампаніям спыніць пагадненні з гэтымі іранскімі арганізацыямі.

У ліку кампаніяў, што папоўнілі спіс, ёсць і банк Onerbank, які працуе ў Беларусі і які, паводле сцвярджэння Мінфіна ЗША, кантралюецца іранскімі банкаўскімі структурамі.

Аднабаковыя амерыканскія санкцыі будуць таксама ўжывацца да банкаў Export Development Bank of Iran, Sina Bank і Torgonov Kapital. Да сённяшняга дня ЗША ўжывалі санкцыі да 17 іранскіх банкаў.

У спіс патрапілі таксама страхавыя кампаніі Iran Foreign Investment Company, а таксама IFIC Holding і IHAG Traiding, якія базуюцца ў Дзюсельдорфе і кантралююцца іранскім урадам. Пад санкцыі падпалі 14 здабываючых і даследчых кампаніяў.

Злучаныя Штаты рэгулярна папаўняюць спіс кампаніяў, да якіх ужываюцца аднабаковыя санкцыі. Апошні раз спіс абнаўляўся 17 чэрвеня — тады Мінфін ЗША ўключыў у гэты пералік 30 новых кампаніяў.

Рада бяспекі ААН 9 чэрвеня прыняла чарговую рэзалюцыю, якая ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Ірана ў сувязі з яго адмовай згарнуць працы па ўзбагачэнні ўрана, нагадвае БелаПАН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках