25 снежня 2024, Серада, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чарнобыльскай зоне — высокая ступень пажаранебяспекі

На гэтым тыдні ва Украіне працягваецца моцная спякота, абвешчаная высокая ступень пажаранебяспекі.

Пакуль буйных пажараў у краіне не было, і ў МНС заяўляюць пра гатоўнасць ліквідаваць ачагі ўзгарання ў выпадку іх узнікнення.

Што датычыць зоны вакол Чарнобыльскай АЭС, дык узгаранні ў лясах з падвышанай радыёактыўнасцю могуць прывесці да пераносу радыёактыўных рэчываў з дымам на значныя адлегласці, адзначаюць у прэс-службе МНС Украіны. «У чарнобыльскай зоне ёсць свая служба, якая з 15 траўня па 15 кастрычніка сочыць за сітуацыяй. Там увесь час усё праводзіцца ва ўзмоцненым рэжыме», — цытуе агенцтва РІА «Новости» прадстаўніка прэс-службы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках