28 снежня 2024, Субота, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі малодшага брата Бакіева

8
У Беларусі знайшлі малодшага брата Бакіева

Улады Кыргызстана сцвярджаюць, што малодшы брат зрынутага прэзідэнта знаходзіцца разам з ім у Беларусі.

Пра гэта паведамляе казахстанскі сайт vesti.kz са спасылкай на ІА «24.kg».

«Жаныбек Бакіеў, паводле нашых звестак, знаходзіцца каля старэйшага брата - былога прэзідэнта Кыргызстана», - заявіў кіраўнік дзяржаўнай службы нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Кенэшбек Душэбаеў на прэс-канферэнцыі.

Такім чынам, ён абверг чуткі аб пераходзе Жаныбекам Бакіевым разам з баявікамі мяжы з Таджыкістанам. Тым не менш, Душэбаеў адзначыў, што «некаторыя з яго (Бакіева) братоў і блізкага атачэння знаходзяцца ў суседняй дзяржаве і спрабуюць аказаць уплыў на падзеі ў Кыргызстане».

Пасля перавароту ў Кыргызтане новыя ўлады абвінавацілі сваякоў Бакіева ў шэрагу эканамічных злачынстваў і арганізацыі міжэтнічных сутыкненняў на поўдні рэспублікі. У канцы ліпеня бягучага года ў Джалал-Абадзе быў затрыманы брат экс-прэзідэнта Ахмат Бакіеў. Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні міжнацыянальнай варожасці і арганізацыі незаконнага ўзброенага фармавання.

Сам былы кіраўнік рэспублікі знаходзіцца ў Менску пад апекай Аляксандра Лукашэнка.

Нагадаем, што Кыргызстан у чацвер ізноў скаланула. Некалькі тысячаў прыхільнікаў апальнага палітыка і бізнэсмена Урмата Барыктабасава, які патрабуе спынення супраць сябе крымінальнага пераследу, зладзілі мітынгі ў Бішкеку і каля горада Кант. Міліцыя супраць удзельнікаў акцыі ўжыла слёзацёчны газ і светлашумавыя гранаты.

Па звестках кіргізскага МУС прыхільнікі апазіцыйнага дзеяча рыхтавалі ўзброены захоп улады. Бліжэй да вечара Барыктабасаў быў затрыманы. Прэзідэнт рэспублікі Роза Атунбаева заявіла, што прыхільнікі апазіцыянера рыхтаваліся «ліквідаваць усіх чальцоў часовага ўрада».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках