28 верасня 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт банка «РФК»: Саюз з Беларуссю – гэта пасмешышча

6

Прэзідэнт банка «Расейская фінансавая карпарацыя», экс-міністр эканомікі РФ раскрытыкаваў беларуска-расейскія стасункі.

Падчас удзелу ў перадачы «Крэдыт даверу» на радыёстанцыі «Эхо Москвы», Андрэю Нячаеву задалі пытанне: ці можна спадзявацца, што ў стасунках з Украінай будзе ўтвораны саюз, як з Беларуссю? На гэта фінансіст адказаў:

-- Вы ведаеце, не хацелася б, каб з Украінай, як і з любой іншай краінай, быў бы ўтвораны такі саюз, як з Беларуссю. Таму што гэта, вядома, не саюз, а нейкае пасмешышча, і нашая ўлада зараз гэта быццам бы канчаткова ўсвядоміла, і вось ідзе такая актыўная інфармацыйная кампанія супраць спадара Лукашэнкі на вядучых расейскіх каналах і ў вядучых расейскіх друкаваных СМІ, відавочна інспіраваная зверху.

Давайце называць рэчы сваімі імёнамі, саюз не задаўся. Ніводная задача, якая ставілася, калі гэтая ідэя ўзнікла, дэ-факта вырашаная не была. Адзінай валюты няма, адзінай эканамічнай прасторы няма. Але калі падаплёка гэтага пытання ў тым, ці ёсць у нас магчымасць палепшыць стасункі з Украінай, у тым ліку эканамічныя, ды і палітычныя таксама, безумоўна, так. І, дзякуй Богу, зараз гэта рэальна адбылося. Іншая справа, што ўкраінскае грамадства, яно ж вельмі палярызаванае, і там ёсць вельмі моцная, умоўна я б яе назваў «праеўрапейская» партыя, як бы там ні нерэалістычна выглядала задача ўступлення Украіны ў Еўрапейскую Супольнасць, ну, тэма НАТА быццам бы там на найбліжэйшы час закрытая, а вось тэма Еўрапейскай Супольнасці – гэта, мабыць, адна з нешматлікіх ідэяў, якая гэта раз'яднанае ўкраінскае грамадства аб'ядноўвае. Яна папулярная і на Захадзе Украіны, і прэзідэнт Януковіч быццам бы не адмаўляецца ад гэтай ідэі, і ў гэтым сэнсе, вядома, гэта ўсёткі альтэрнатыва, не абсалютная альтэрнатыва, але гэта альтэрнатыва – ці вяршыня нейкая гэта саюзная дзяржава з Расеяй ці, прынамсі, вельмі цесны эканамічны саюз з Расеяй, сапраўды адзіная эканамічная прастора, да чаго мы зараз імкнёмся, не кажучы ўжо пра прыватную задачу гэтага, гэта Мытны Саюз, які зараз тры краіны ўтварылі, гэта задача, вядома, усёткі ўступае ў супярэчнасць з жаданнем стаць часткай Еўрапейскай Супольнасці. І, баюся, што ўкраінская эліта, ды і ўкраінскае грамадства, цалкам цёпла ставячыся да Расеі і да расейцаў і адчуваючы, можа, як і ўсе мы, нейкія настальгічныя пачуцці па часах СССР, калі мы былі адзінай краінай і было ўсё зусім па-іншаму, але, тым не менш, калі надыдзе час выбіраць, усёткі вы ў Еўропу ці на Усход, баюся, што большасць скажа «мы ў Еўропу».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках