24 снежня 2024, aўторак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«The Guardian»: ЕЗ павінен увесці жорсткія санкцыі ў дачыненні да рэжыма Лукашэнкі

16

Верагоднае забойства Алега Бябеніна супала са стартам прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі, піша вядучае брытанскае выданне.

На ўлады Беларусі аказваецца міжнародны ціск, які расце ў мэтах правядзення незалежнага расследавання абставінаў гібелі вядучага беларускага журналіста і апазыцыйнага дзеяча, знойдзенага павешаным у сваім загарадным доме на мінулым тыдні.

Сябры Бябеніна, кіраўніка аднаго з самых уплывовых апазіцыйных вэб-сайтаў charter97.org, адмаўляюць сверджанням ўрада пра тое, што ён мог павесіцца сам.

Калега і сябар загінула Андрэй Саннікаў сцвярджае, што перадсмяротнай запіскі выяўлена не было, дадаючы: «Не было ніякіх перадумоваў, ці то фізічных або эмацыйных, для здзяйснення падобнага ўчынку».

Саннікаў, былы намеснік міністра замежных спраў, ставіць пад сумнеў афіцыйную версію пра самагубства, мяркуючы, што СМС, адасланыя з тэлефона Бябеніна незадоўга да смерці, маглі быць напісаны кімсьці іншым.

Акрамя таго, нішто не казала пра тое, што Бябенін ночыў у доме, як гэта сцвярджаюць следчыя. Паводле словаў Саннікава: «У доме было вельмі прыбрана, камінам не карысталіся». Беларуская апазіцыя займаецца расследаваннем іншых акалічнасцяў здарэння.

Апазіцыйныя групы і крытычна наладжаныя СМІ Беларусі сутыкаюцца з усё нарастальным ціскам з боку Аляксандра Лукашэнкі, які кіруе жалезнай рукой з 1994 года і не церпіць праяваў іншадумства. З моманту яго прыходу да ўлады, многія вядомыя палітычныя дзеячы былі асуджаныя, забітыя, выкрадзеныя і падвергнутыя лінчаванню, або проста зніклі без следу.

Бябенін граў ключавую ролю ў арганізацыі акцый пратэсту супраць рэпрэсіўнага апарату Лукашэнкі, а таксама быў адным з сузаснавальнікаў апазіцыйнай ініцыятывы Хартыя'97. Гэта верагоднае забойства супала са стартам прэзідэнцкай кампаніі, у якой Лукашэнка, празваны апошнім дыктатарам Еўропы, паспрабуе пераабрацца на чарговы тэрмін, як мяркуецца, у лютым.

Саннікаў схільны не давяраць афіцыйнаму расследаванню: «Яно папросту немагчымае ва ўмовах дыктатуры. 11 гадоў прайшло з моманту першых знікненняў і да гэтага часу нічога невядома».

Саннікаў плануе балатавацца на выбарах у якасці альтэрнатыўнага кандыдата і суперніка Лукашэнкі. Алег Бябенін быў адным з галоўных чальцоў яго перадвыбарчага штаба.

На гэтым тыдні сябры загінулага праводзілі паралелі з Ганнай Паліткоўскай, расейскай журналісткай і праваабаронцай, забітай у Маскве ў 2006 годзе. «У журналістыцы яго можна параўнаць з Аняй», - кажа Саннікаў: «Але як апазіцыйны дзеяч ён займаўся значна большым спектрам пытанняў. Яго талент быў шматгранны».

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) заклікала ў панядзелак да незалежнага расследавання гэтай смерці, папярэдзіўшы, што ў адваротным выпадку беларускія журналісты адчуюць «скавальны эфект». Майк Харыс, кіраўнік «Індэкс цэнзуры» па грамадскіх сувязях, адзначыў, што гэтая смерць «выклікала ўзрушэнне ва ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі».

Расейскае дзяржаўнае тэлебачанне, якое звычайна маўчыць, калі свае журналісты гінуць у Расеі, шырока асвятляла гібель Бябеніна. Такі факт адлюстроўвае рэзкае пагаршэнне стасункаў паміж Менскам і Масквой, якое за лета перарасло ў поўнамаштабную інфармацыйную вайну. Крэмль страціў цярпенне ў дачыненні да Лукашэнкі і цяпер, падобна, імкнецца ад яго пазбавіцца.

На думку Харыса, у сувязі з трывожнай смерцю Бябеніна, Еўразвяз павінен аднавіць ранейшыя жорсткія санкцыі ў дачыненні да Беларусі і яе кіраўніцтва. Санкцыі змякчэлі два гады таму. ЕЗ плануе абмеркаваць магчымасць іх падаўжэння ў канцы кастрычніка.

Харыс таксама дадаў, што ЕЗ, ЗША і Расея, якія нярэдка канкуруюць на міжнародным узроўні, павінны дзейнічаць разам у дачыненні да Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках