Лукашэнка павіншаваў Артэгу
6- 15.09.2010, 10:17
Беларускі кіраўнік павіншаваў Прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік падкрэсліў, што беларускія ўлады зацікаўленыя ў інтэнсіўным пашырэнні ўзаемавыгадных сувязяў з Нікарагуа, нарошчванні доўгатэрміновага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, сумеснай канструктыўнай рабоце ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных структур.