26 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не павіншаваў Мядзведзева з днём нараджэння

29

Беларускі кіраўнік у жніўні таксама не атрымліваў ад прэзідэнта Расеі віншаванняў.

14 верасня прэзідэнту Расеі Дзмітрыю Мядзведзеву споўнілася 45 гадоў. На адрас расейскага прэзідэнта паступаюць шматлікія віншаванні, у тым ліку і ад кіраўнікоў дзяржаў постсавецкай прасторы.

Мядзведзева павіншавалі лідэры Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Украіны, Абхазіі, Прыднястроўя. З Ільхамам Аліевым, Сержам Саргсянам, Нурсултанам Назарбаевым і Віктарам Януковічам Мядзведзеў у гэты дзень размаўляў па тэлефоне, паведамляюць «Беларускія навіны».

Ні беларускія, ні расейскія афіцыйныя крыніцы пра віншаванні ў адрас Мядзведзева ад Аляксандра Лукашэнкі нічога не паведамляюць.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках