29 лiстапада 2026, Нядзеля, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азарэнка выйшла на рынг

Вікторыя Азарэнка выйшла на рынг
Фота: vichka35 / Instagram

Беларуская тэнісістка патрэніравалася з вядомым байцом ММА.

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азарэнка працягвае спрабаваць сябе ў новых відах спорту. На гэты раз беларуска сустрэлася з бразільскім байцом змешаных адзінаборстваў Сэзарам Фэрэйрам і паспрабавала боксаваць.

Менавіта ён дапамог тэнісістцы надзець пальчаткі і правёў з ёй трэніроўку, піша партал Sport5.by.

Для Азарэнкі гэта не першы досвед па-за кортам: спартсменка даўно вядомая цікавасцю да розных дысцыплін, але бокс яна паспрабавала ўпершыню.

Ад вяршыні рэйтынгу да паўзы

Нагадаем, Вікторыя Азарэнка ўзначаліла сусветны рэйтынг WTA 30 студзеня 2012-га пасля перамогі на Australian Open і ўтрымлівала першую пазіцыю ў суме 51 тыдзень, у тым ліку са статусам першай ракеткі па выніках года.

Фото: vichka35 / Instagram

На яе рахунку 21 тытул WTA у адзіночным разрадзе, уключаючы два турніры Вялікага шлема — Australian Open 2012 і 2013 гадоў. Таксама ў яе актыве бронза Алімпіяды-2012 у Лондане і золата ў міксце з Максімам Мірным.

Аднак пасля паразы на US Open–2025 Азарэнка больш не выходзіла на корт, а восенню 2026-га выбыла з рэйтынгу WTA, бо апошнія набраныя ачкі перасталі ўлічвацца.

Афіцыйна пра завяршэнне кар'еры Вікторыя не абвяшчала, але паўза зацягнулася. На гэтым фоне спроба ў боксе выглядае лагічным крокам — спартсменка шукае новыя выклікі па-за кортам.

Хто такі Сэзар Фэрэйра

Сэзар Фэрэйра па мянушцы Мутантэ — бразільскі баец ММА, які выступае ў сярэдняй вагавой катэгорыі з 2007 года. Ён стаў пераможцам першага бразільскага сезона рэаліці-шоу The Ultimate Fighter, пасля чаго падпісаў кантракт з UFC.

Пазней, у 2020-м, Фэрэйра перайшоў у PFL, дзе выступаў у паўцяжкай вазе. За кар'еру ён правёў 21 паядынак, здабыў 13 перамог, з іх 3 — нокаўтам і 4 — сабмішанам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲