13 чэрвеня 2026, Субота, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэпутат: Лукашэнка ў чарговы раз паказаў сваю неадэкватнасць

17

Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю РСН сябра камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Валерый Селязнёў.

Расейскі дэпутат пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, які не выключае датычнасці Масквы да інцыдэнту ў амбасадзе РФ у Менску.

Нагадаем, што ўвечары ў панядзелак невядомыя атакавалі тэрыторыю расейскага дыппрадстаўніцтва ў Менску, закідаўшы яе бутэлькамі з запальнай сумессю. Паводле словаў В. Селязнёва, на заяву беларускага кіраўніка трэба рэагаваць спакойна.

«Заява Лукашэнкі адрозніваецца ад заявы афіцыйнага МЗС вельмі моцна», - падкрэсліў ён.

«Тая нота, якую накіравала расейскае МЗС у Беларусь, супадае з настроем МЗС Беларусі, але Лукашэнка хоча атрымаць з гэтага інцыдэнту свае палітычныя выгады», - лічыць В. Селязнёў. «Магчыма, у рамках пачатку перадвыбарчай кампаніі яго як прэзідэнта ён спрабуе зганьбаваць нашы беларуска-расейскія адносіны, абвінаваціць Крэмль у тым, што гэта яго рук справа, каб сапсаваць і без таго не вельмі добрыя адносіны паміж Расеяй і Беларуссю ў эканамічным плане, у плане выканання абавязальніцтваў асабіста Лукашэнкам, якія ён браў на сябе ў пэўныя гады», - мяркуе эксперт.

«Я думаю, Лукашэнка ў чарговы раз паказвае неадэкватнасць у сваіх палітычных заявах, як унутры краіны, так і на знешні эфір», - дадаў Селязнёў.

На яго думку, расследаваць інцыдэнт на тэрыторыі амбасады «пры жаданні не так складана, таму што любое дыппрадстаўніцтва дастаткова абсталяванае з пункту гледжання гуказапісвальнай апаратуры, відэазапісвальнай апаратуры, і калі будзе воля і заявы абодвух бакоў, то гэта будзе расследавана, проста ў спакойным рэжыме. І я думаю, што Лукашэнку давядзецца папрасіць прабачэння ў свайго і ў нашага народа за тое, што ён зноў шукаў чорную котку ў цёмным пакоі».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках