Выраслі тарыфы на паслугі электрасувязі
6- 2.09.2010, 11:46
Павышэнне тарыфаў на паслугі электрасувязі і паштовыя паслугі абумоўлена іх стратнасцю.
Тарыфы на паслугі электрасувязі ў Беларусі павышаныя ў сярэднім на 7,1%, на паштовыя паслугі - на 10%, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе міністэрства эканомікі. Пастановай міністэрства №125 «тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца насельніцтву, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, падвышаныя ў сярэднім на 10%, тарыфы на паслугі электрасувязі - у сярэднім на 7,1%».
Тарыф на перасылку паштовай карткі падвышаны на Br20 да Br250, тарыф на перасылку простага ліста масай да 20 г - на Br30 да Br320.
Абанементная плата для насельніцтва за карыстанне тэлефонам на сетках, пераведзеных на пачасовую сістэму аплаты, падвышаная на Br0,5 тыс. і складзе Br2,9 тыс. за месяц, на сетках, не пераведзеных на пачасовую сістэму аплаты - на Br0,6 тыс. і складзе Br4,2 тыс. за месяц. Абанементная плата за радыёкропкі ўстаноўленая ў памеры Br800 за месяц.
Прыкладна ў такіх жа памерах падвышаныя тарыфы на гэтыя паслугі, што аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
Неабходнасць павышэння тарыфаў на паслугі электрасувязі і паштовыя паслугі абумоўлена іх стратнасцю, растлумачылі ў міністэрстве.
У Мінэканомікі адзначылі, што ўзровень тарыфаў за мясцовыя і міжгароднія тэлефонныя размовы, усталяванне тэлефона і паслугі тэлеграфа засталіся на ранейшым узроўні.