13 чэрвеня 2026, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Савушкіным прадукце» адбыўся выкід аміяку

11

Пацярпелі двое працоўных прадпрыемства, эвакуявалі каля 50 чалавек.

Выкід газападобнага аміяку адбыўся на адным з найбуйнейшых беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў «Савушкін прадукт», якое размешчанае ў Берасці.

«На прадпрыемстве «Савушкін прадукт» адбыўся выкід газападобнага аміяку, пацярпелі два чалавекі, якія шпіталізаваныя», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

«У выніку прарыву трубаправода ў вытворчым памяшканні прадпрыемства адбыўся выкід 35 кг газападобнага аміяку. Інгаляцыйныя атручванні парамі атрымалі два працаўніка, якія шпіталізаваныя. Супрацоўнікі прадпрыемства самі перакрылі газаправод», - паведамілі ў МНС.

«Супрацоўнікі МНС эвакуявалі каля 50 чалавек, на месцы аварыі былі пастаўленыя вадзяныя завесы, па-за межамі вытворчага памяшкання ўзятыя пробы паветра - выкіду аміяку ў атмасферу не адбылося», - удакладнілі ў МНС.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках