24 снежня 2024, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Койпіш: «Моладзь падтрымае шчырага кандыдата»

6
Антон Койпіш: «Моладзь падтрымае шчырага кандыдата»

Лідэр Менскай гарадской арганізацыі «Моладзі БНФ» распавёў пра плюсы патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

«Мне здаецца, што на сённяшні момант менавіта Андрэй Саннікаў з'яўляецца самым нацыянальна арыентаваным кандыдатам. Тое, што яму можна давяраць, ён даказаў усёй сваёй ранейшай дзейнасцю: працай на пасадзе намесніка міністра замежных спраў Беларусі, стварэннем Хартыі'97, грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Андрэй Саннікаў ніколі не баяўся казаць праўду, выходзіць на акцыі пратэсту. Для нас, маладых, яго асноўнай плюс - у яго шчырасці. Моладзь прывабвае шчырасць, для яе важныя ідэалы. Так што на моладзь Саннікаў дакладна можа разлічваць», - заявіў Антон Койпіш у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Калі вы хочаце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануеце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках