26 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Завадская: «У новай Беларусі мы даведаемся ўсю праўду пра палітычныя знікненні»

10
Святлана Завадская: «У новай Беларусі мы даведаемся ўсю праўду пра палітычныя знікненні»

Удава выкрадзенага журналіста Зміцера Завадскага ўвайшла ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава.

«Я падтрымліваю Андрэя Саннікава не за нейкія палітычныя дасягненні, хаця яны, безумоўна, маюць месца. Я скажу пра сваё асабістае стаўленне да гэтага чалавека з прычыны таго, што я перажыла ў сваім жыцці. Андрэй Саннікаў вельмі моцна мяне падтрымаў, калі знік Дзіма, падтрымаў у той працы, што мы вялі разам з Ірынай Красоўскай у пошуках нашых мужоў. Зараз я хачу дапамагчы яму рэалізаваць сябе і пабудаваць свабодную і дэмакратычную Беларусь. Толькі ў гэтай новай краіне мы даведаемся праўду пра палітычныя знікненні. Не заўсёды змена ўлады прыводзіць да пакарання сапраўды вінаватых у злачынствах. Але выбіраючы гэтага чалавека, я веру, што ён зможа дамагчыся праўды», - заявіла Святлана Завадская ў інтэрв'ю сайту charter97.org.

Калі вы хочаце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануеце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках