2 траўня 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмік Радзім Гарэцкі: «Прэзідэнт павінен ведаць мовы, і ў першую чаргу - беларускую»

10
Акадэмік Радзім Гарэцкі: «Прэзідэнт павінен ведаць мовы, і ў першую чаргу - беларускую»

Рэжым Лукашэнкі - антыбеларускі, ён выкараняе беларусаў і беларускую мову.

«З усіх кандыдатаў у прэзідэнты, якія маюцца зараз, мне здаецца, што Андрэй Саннікаў - самая адпаведная кандыдатура па шмат якіх паказчыках. Па-першае, ён у росквіце сілаў: і фізічных і маральных. Па-другое, гэта адукаваны культурны інтэлігент, які ведае шмат моваў - ангельскую, французскую, польскую, і самае галоўнае - беларускую. Мяне ў гэтым рэжыме палохае менавіта тое, што ён, на чале з Лукашэнкам, - антыбеларускі, выкараняе беларусаў і беларускую мову. За апошнія 10 гадоў, паводле тых дадзеных, якія маюцца, 20 адсоткаў беларусаў перасталі карыстацца беларускай мовай, не лічаць яе роднай. Калі так пойдзе надалей, дык праз тры дзесяцігоддзі ў Беларусі не застанецца ніводнага беларуса. Калі чалавек не карыстаецца роднай мовай - гэта проста расейскамоўны жыхар гэтай краіны.

Дзякуй Богу, Саннікаў выдатна валодае беларускай мовай, ён будзе за «беларушчыну». Іншыя яго плюсы. Ён выдатны арганізатар, ведае і палітыку, і эканоміку. Усім вядомая кар'ера Саннікава, ён шмат гадоў працаваў дыпламатам на розных пазіцыях. І хаця быў чыноўнікам, застаўся прынцыповым чалавекам. Калі ўбачыў, што палітыка праводзіцца не так, як трэба краіне, - сышоў. Гэта яшчэ адзін вялікі плюс Саннікава - прынцыповасць. І ён шырока вядомы як дыпламат, і як дзеяч апазіцыі, як у СНД, так і ў Еўразвязе і ЗША, дзе таксама працаваў. Так што, на мой погляд, Андрэй Саннікаў - найбольш адпаведная кандыдатура для заняцця пасады прэзідэнта», - адзначыў акадэмік, доктар геолага-мінералагічных навук, былы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі Радзім Гарэцкі у інтэрв'ю сайту charter97.org .

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815 737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках