29 верасня 2024, Нядзеля, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Магілёва з пісталетам абрабаваў АЗС

6

У Магілёве здзейснены ўзброены разбойны напад на аўтазаправачную станцыю.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкама, 20-гадовы жыхар вёскі Малая Бароўка ўначы 22 верасня зайшоў у памяшканне аўтазаправачнай станцыі па вуліцы Першамайскай Магілёва і, пагражаючы пісталетам, прымусіў аператараў аддаць яму 50 тыс. рублёў і пачак цыгарэтаў. Газавы пісталет не быў зараджаны. У момант перадачы грошай адна з жанчынаў націснула «трывожную кнопку».

Малады чалавек пакінуў АЗС да прыезду аператыўнікаў, аднак быў затрыманы праз некалькі гадзінаў на выхадзе з крамы ў цэнтры Магілёва. У затрыманага выяўлены газавы пісталет «Вальтэр» без патронаў, які нібыта ён знайшоў раней.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках