23 снежня 2024, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: Ад выбараў у Беларусі нічога добрага не чакаю

54

Прэзідэнт РФ спадзяецца, што хуткія прэзідэнцкія выбары, якія адбудуцца 19 снежня ў Беларусі, пройдуць з захаваннем усіх правоў беларускіх грамадзян.

«Я ўпэўнены, што беларускі народ зробіць свой выбар, таму што гэта ўнутраная справа Беларусі, і спадзяюся, што гэты выбар будзе ажыццёўлены ў межах існуючага заканадаўчага поля, выкананнем правоў і асноўных інтарэсаў грамадзян Беларусі, - сказаў Мядзведзеў, адказваючы на пытанні журналістаў у Шанхаі ў аўторак, перадае РІА «Новости».

Пры гэтым на пытанне, чаго ён чакае ад прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Мядзведзеў заявіў: «Нічога добрага не чакаю. Жарт».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «нам не абыякавы лёс Беларусі, лёс грамадзянаў Беларусі».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках