23 лiстапада 2024, Субота, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавічы: Гарадскі выбаркам сфарміравалі за 9 хвілінаў

6

Прадстаўнікам дэмакратычных структураў не знайшлося месца ў гарадской выбарчай камісіі.

28 верасня адбылося сумеснае паседжанне прэзідыума Баранавіцкага раённага Савета «дэпутатаў» і раённага выканаўчага камітэта па стварэнні гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ. На паседжанні, якое цягнулася ўсяго 9 хвілінаў, прыстунічалі карэспандэнты недзяржаўнай газеты «Intex-press», мясцовага тэлебачання, прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадскіх аб'яднанняў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выборы».

У спісе вылучаных у склад Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі было 19 прэтэндэнтаў, двое з якіх прадстаўлялі гарадскую партыйную структуру «Справядлівы свет» (Віктар Цяпін) і недзяржаўнае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» (Віктар Сырыца).

Адкрытага абмеркавання і галасавання па кандыдатурах у склад выбарчай камісіі не было. Супрацоўнікі гарвыканкама і гарсавета толькі зацвердзілі загадзя прапанаваны спіс Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў складзе 13 чалавек. У гэты спіс не патрапілі актывісты апазіцыйнай палітычнай структуры і ТБМ. Чальцамі Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі сталі толькі прадстаўнікі КПБ і «Белай Русі», «Беларускага саюза жанчынаў», БРСМ, саюза ветэранаў, Беларускага саюза афіцэраў, прафсаюза дзяржаўных установаў.

Такім чынам, як і раней, «цудаў» у Баранавічах не адбылося - прадстаўнікам дэмакратычных структураў не знайшлося месца ў гарадской выбарчай камісіі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках