5 траўня 2024, Нядзеля, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрытарыяльныя камісіі фарміруюць употай ад апазіцыі

27

Маладзечанскія ўлады ўпотай правялі паседжанне па фарміраванні выбарчых камісіяў.

Праваабаронцы Эдуард Баланчук і Алесь Капуцкі дарэмна планавалі на яго патрапіць.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт адправіў у Маладзечанскі райвыканкам ліст з просьбай запрасіць на паседжанне па фарміраванні выбарчых камісіяў Эдуарда Баланчука, пазначыўшы яго нумар тэлефона. Не дачакаўшыся адказу, у панядзелак Эдуард папрасіў Алеся Капуцкага з'ездзіць у райвыканкам, каб высветліць сітуацыю.

- Я прыехаў у райвыканкам у палове на пятую і паспрабаваў даведацца ў каго-небудзь пра час паседжання. Абышоў кабінеты чыноўнікаў, якія павінны былі прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве, але на месцы нікога не было. У прыёмнай я ўбачыў шмат верхняй вопраткі і падумаў, што магчыма цяпер і праходзіць гэтае паседжанне, - распавядае Алесь Капуцкі.

Падазрэнні пацвердзіліся на наступны дзень, 28 верасня, калі раніцай у райвыканкам прыехаў Эдуард Баланчук. Яму адказалі, што камісіі ўжо былі сфарміраваныя ў панядзелак. Звестак пра іх склад яму не далі, маўляў, чытайце ў «Маладзечанскай газеце».

Таму пакуль невядома, ці ўключылі ў склад раённай выбарчай камісіі прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі вылучаныя шляхам збору подпісаў, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

А вось у горадзе Бяроза Берасцейскай вобласці пра паседжанне па фарміраванні камісіі вылучэнцам паведамілі... пасля яго правядзення.

Бярозаўскія актывісты Тамара Шчапёткіна і Сяргей Русецкі ў 14 гадзінаў 28-га верасня атрымалі пісьмовае апавяшчэнне з Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета пра тое, каб глядзелі на сайце Бярозаўскага райвыканкама пра час і месца правядзення сумеснага паседжання прэзідыума Бярозаўскага райсавета і Бярозаўскага райвыканкама па стварэнні раённай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ. Гэта пры тым, што паседжанне прэзідыума адбылося 28-га верасня ў палове на дзявятую раніцы.

Да гэтага Т. Шчапёткіна і С. Русецкі падчас рэгістрацыі заяваў выбаршчыкаў аб вылучэнні іх ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, накіравалі заявы на імя старшыні райвыканкама і ў прэзідыум райсавета з просьбай запрасіць іх асабіста на паседжанне па фарміраванні раённай выбарчай камісіі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках