28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агітатары за дыктатара пайшлі па школах

62

Бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што 27 верасня дырэктараў сярэднеадукацыйных школ збіралі ў адміністрацыях Ленінскага і Першамайскага раёнаў горада.

На сходах дырэктарам загадалі, каб яны ў бліжэйшы час запрасілі бацькоў у школы, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Вядома, што на гэтых бацькоўскіх сходах будуць прысутнічаць сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Таксама дырэктары САШ атрымалі даручэнне стварыць на гэтых сходах максімальна добрыя ўмовы для іх правядзення.

Зыходзячы з практыкі мінулых выбарчых кампаній, бабруйскія праваабаронцы выказалі меркаванне, што, хутчэй за ўсё, бацькоў папросяць прынесці з сабой у школы пашпарты, каб паставіць подпісы за патрэбнага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках