24 снежня 2024, aўторак, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся збор подпісаў за Андрэя Саннікава (Фота, абноўлена)

225
Пачаўся збор подпісаў за Андрэя Саннікава (Фота, абноўлена)

Людзі не толькі актыўна падпісваюцца, але і выказваюцца, як ім надакучыла дыктатура.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава пачаўся сёння.

Першыя пікеты па зборы подпісаў былі выстаўленыя ў найбольш шматлюдных месцах Менска і іншых гарадоў Беларусі.

У пікеце каля плошчы Якуба Коласа ў Менску прыняў удзел Андрэй Саннікаў.

«Ужо першы дзень паказаў, што будуць сабраныя больш за 100 тысяч подпісаў. Людзі не баяцца не толькі падпісвацца, але і выказвацца пра тое, як ім надакучыла гэтая дыктатура, і як яны чакаюць пераменаў, і ў іх з'яўляецца надзея на нашу перамогу. Многія пытаюцца, чым можна дапамагчы, як прыняць удзел», - распавёў Андрэй Саннікаў.

Палітык упэўнены, што беларусы ўсё больш актыўна будуць уключацца ў выбарчую кампанію.

«Вельмі добры настрой у людзей. Шчырае жаданне дапамагчы. Размовы дадавалі ўпэўненасці ў тым, што большасць стамілася ад дыктатарскай улады. Ім надакучыла хамства, прыніжэнне беларусаў. Трэба адзначыць, што ў людзей няма ілюзій, што падчас выбараў будзе рабіцца нейкі падлік галасоў, і яны пыталіся, як забяспечыць перамогу, калі ЦВК працуе толькі на дыктатуру. Мы размаўлялі пра тое, што неабходная салідарнасць, неабходна больш актыўна адстойваць і сваю пазіцыю, і сваю годнасць. Многія абяцалі, што раскажуць аб зборы подпісаў сваім сябрам, знаёмым, папросяць іх падтрымаць мяне. Я ўпэўнены, што беларусы ўсё больш актыўна будуць уключацца ў выбарчую кампанію і на канчатковым этапе скажуць сваё рашучае НЕ дыктатару Лукашэнку і яго рэжыму», - упэўнены Андрэй Саннікаў.

Як паведамілі ў штабе Андрэя Саннікава, колькасць пікетаў у Менску і рэгіёнах будзе павялічвацца з кожным днём. Пакуль папярэднюю інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

Для рэгіёнаў - + 375-29-9465052

Для Менска - + 375-29-6815737

Сёння і заўтра пікеты будуць адбывацца ў Менску з 10.00 да 18.00:

- Каля гандлёвага цэнтра «Імпульс», ля выхаду з метро ў бок Камароўскага рынку

- У падземным пераходзе станцыі метро «Акадэмія Навук» пры выхадзе на вуліцу Сурганава

- У падземным пераходзе станцыі метро «Пушкінская»

Абавязкова мець з сабой пашпарт!

Напісаць каментар 225

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках